«Беларусьфільм» агучыць па-беларуску кіно «Авантуры Пранціша Вырвіча»

Людміла Рублеўская, «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

Фільм выйдзе ў пракат у траўні адначасова на дзьвюх мовах, калі будзе гатовая беларуская вэрсія, паведамляе БелТА.

Прэм’ера гісторыка-прыгодніцкага раману пераносіцца на травень, бо кіно вырашылі агучыць таксама на беларускай мове. Раней паведамлялася, што прэм’ера адбудзецца 19 сакавіка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можа, на п’едэсталах пачнуць зьяўляцца Янкі Купалы». Кансультант Пэнтагону пра дзіцячыя гады ў Беларусі

У аснове кінастужкі «Авантуры Пранціша Вырвіча» раман беларускай пісьменьніцы Людмілы Рублеўскай. У кнізе апісваецца гісторыя юнага Пранціша Вырвіча і мудрага доктара, алхіміка Бутрамея Ледніка.
Героі аказваюцца ў цэнтры барацьбы за трон Рэчы Паспалітай, дзеля якога магнаты Радзівілы, Сапегі і Багінскія спрабуюць завалодаць легендарнай рамфеяй улады.