Гэта зьвязана з будоўляй трэцяй лініі мэтро, паведамляе сталічны мэтрапалітэн.
Адразу 5 станцыяў менскага мэтро не будуць працаваць 22 сакавіка, гэта станцыі: «Моладзёжная», «Пушкінская», «Спартыўная», «Кунцаўшчына», «Каменная Горка». Гэта зьвязана са злучэньнем ліній мэтро з трэцяй веткай, якая цяпер будуецца.
У звычайным рэжыме мэтро пачне працаваць 23 сакавіка ў 5:30. Станцыі зачынялі на выходныя 21 і 22 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Некалькі станцый менскага мэтро закрыюць з-за будаўніцтва трэцяй лініі
Першая чарга трэцяй, «Зеленалускай» лініі мэтро будзе ўключаць станцыі «Кавальская слабада», «Вакзальная» (пераход на першую лінію), «Плошча Францішка Багушэвіча» і «Юбілейная плошча» (пераход на другую лінію).