Прэмʼеры Беларусі і Расеі дамовіліся пра поўнае аднаўленьне паставак расейскай нафты

Сяргей Румас (справа) і Міхаіл Мішусьцін у Маскве 11 сакавіка

Прэмʼер-міністры Расеі і Беларусі Міхаіл Мішусьцін і Сяргей Румас правялі тэлефонную размову.

На сайце расейскага ўраду пішацца, што яны «адзначылі дасягненьне прынцыповых дамоўленасьцяў па парамэтрах супрацоўніцтва ў нафтавай сфэры, якія ўлічваюць узаемныя інтарэсы бакоў. Рэалізацыя гэтых дамоўленасьцяў дазволіць забясьпечыць пастаўку расейскай нафты на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь у поўным абʼёме і на ўзгодненых умовах».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Расея цалкам падтрымала прапановы Беларусі па пастаўках нафты

Як паведамляе агенцтва БелТА, падчас размовы Румас падзякаваў Мішусьціну за прынятае расейскім бокам рашэньне, што беларускія грамадзяне змогуць вярнуцца ў Беларусь праз тэрыторыю Расеі, праз паветраныя і іншыя пункты пропуску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экспэртка: У «Белнафтахіме» кажуць, што цана нафты не прыярытэт, галоўнае — забясьпечыць альтэрнатыву