У пятніцу, 20 сакавіка, брытанскі прэмʼер-міністар Борыс Джонсан заявіў аб маючым адбыцца ў пятніцу ўвечары закрыцьці кавярняў, пабаў і рэстаранаў — у парадку ўзмацненьня жорсткасьці проціэпідэмічных захадаў, паведамілі брытанскія СМІ.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Ўрад таксама абвясьціў пра беспрэцэдэнтны пакет фінансавай падтрымкі эканомікі Вялікай Брытаніі. Выступаючы пасьля свайго штодзённага брыфінгу, Джонсан заявіў, што ўрад зьвярнуўся да ўладальнікаў усіх установаў грамадзкага харчаваньня зачыніць іх у пятніцу ўвечары — па меры магчымасьці, але як мага хутчэй — і не адчыняць іх заўтра. Кіраўнік урада падкрэсьліў, што ўсе гэтыя ўстановы могуць прадаваць сваю прадукцыю «на вынас» і праз дастаўку.
У той жа дзень, пятніцу, 20 сакавіка, па распараджэньні ўраду, усе цэнтры адпачынку, спартыўныя і трэніровачныя залі, таксама павінны перапыніць працу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як матэматыкі пераканалі Вялікую Брытанію ўзмацніць антыкаранавірусную дзейнасьцьБорыс Джонсан, зьвяртаючыся да журналістаў, сказаў: «Зараз мы павінны дамагацца скарачэньня выпадкаў заражэньня». Ён падзякаваў усім жыхарам краіны за выкананьне просьбы ўраду: як мага даўжэй заставацца ў сваіх дамах.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ