Фабрыка «Элема» часова сышла на карантын. Гандаль будзе працаваць бязь зьменаў, сказалі ў кампаніі, піша Tut.by.
Прычына: захаваньне здароўя супрацоўнікаў і актуальная санітарна-эпідэміялагічная сытуацыя, сказаў дырэктар прадпрыемства Анатоль Венедыкт.
Плянуецца, што работнікі вытворчасьці змогуць быць дома з 23 сакавіка па 4 красавіка. У іх захаваюць 2/3 тарыфнага акладу.
«Гэта не адпачынак, але мы не патрабуем ад супрацоўнікаў знаходжаньня на працоўных месцах», — сказаў Венедыкт.
Гандаль прадукцыі «Элема» будзе працаваць бязь зьменаў. Тым, хто будзе карыстацца інтэрнэт-крамай, тавар будуць прывозіць дадому. На прадпрыемстве патлумачылі, што гэта гандлёвы аддзел кампаніі яны адмыслова ўзмацнілі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
«У нас ёсьць сыравіна, але мы швейнае прадпрыемства і многія матэрыялы атрымліваем з Эўропы, і пакуль няма пэўнасьці з тым, ці будуць яны паступаць своечасова, згодна з раней зацьверджаным графікам. Калі мы зразумеем, што з гэтым пытаньняў не ўзьнікне, то адменім загад датэрмінова», — пракамэнтаваў дырэктар прадпрыемства Анатоль Венедыкт.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ