Улады Кітая афіцыйна зьнялі спагнаньне зь лекара-афтальмоляга Лі Вэньляна, які першым у сьнежні мінулага года папярэджваў аб распаўсюдзе новай каранавіруснай інфэкцыі ў горадзе Ухань.
Аднак за гэта ён быў абвінавачаны паліцыяй у распаўсюдзе «ілжывых чутак» і парушэньні грамадзкага парадку. 34-гадовы лекар працягваў працаваць у шпіталі, сам заразіўся каранавірусам і ў пачатку лютага памёр ад інфэкцыі.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Да гэтага моманту ў Кітаі каранавіруснай інфэкцыяй ужо заразіліся дзясяткі тысяч людзей. Вярхоўны суд КНР раскрытыкаваў дзеяньні паліцыі і прызнаў, што Лі Вэньляну трэба было паверыць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад COVID-19 памерлі 10 000 чалавек, тысячы новых хворых у Італіі, Іране, Гішпаніі, Нямеччыне, ЗША і ФранцыіКітайскія карыстальнікі Інтэрнэту абрынуліся з рэзкай крытыкай на ўлады. Кіраўніцтва кітайскай кампартыі даручыла расьсьледаваць усе акалічнасьці таго, што здарылася. Расьсьледаваньне прыйшло да высновы, што Лі Вэньлян не парушыў грамадзкі парадак, а дзейнічаў сьмела і рашуча. Пры гэтым, аднак, у дакумэнце гаворыцца, што яго першапачатковыя паведамленьні «не адпавядалі рэальнай сытуацыі ў той пэрыяд часу».
У выніку за тое, што Лі Вэньляну не паверылі, ніхто не адкажа. Пакараюць толькі непасрэдна тых паліцыянтаў, якія наклалі на яго спагнаньне.