«Белпошта» 20 сакавіка пасьля двух дзён абмежаваньняў узнавіла прыём міжнародных адпраўленьняў. Раней забарона дзейнічала на ўсе міжнародныя перасылкі, акрамя пасылак і лістоў у Расею, Кітай і Ганконг.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Адпраўленьні міжнароднай паскоранай пошты EMS прымаюць у Азэрбайджан, Армэнію, Бэльгію, Вугоршчыну, Вялікабрытанію, Нямеччыну, Ізраіль, Нідэрлянды, Сэрбію, ЗША, Турэччыну, Фінляндыю, Францыю, Швэцыю.
Адпраўленьні пісьмовай карэспандэнцыі і пасылкі прымаюць у Вугоршчыну, Вялікабрытанію, Нямеччыну, Кыргызстан, Сэрбію, Нідэрлянды, Латвію, Літву, Турэччыну, Фінляндыю, Францыю, Швэцыю, Эстонію.
Паводле Белпошты, магчымы затрымка ў тэрмінах дастаўкі адпраўленьняў праз пандэмію каранавірусу.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ