Ён ня менш як 36 разоў біў чатырохгадовую дзяўчынку рукамі, нагамі і дзяржаньнем веніка па ўсім целе.
Дзяўчынка праз два дні памерла ў шпіталі.
У судзе было даведзена, што 25-гадовы жыхар вёскі Мадзейкі Зэльвенскага раёну і раней зьдзекаваўся са сваіх малых дачок.
Усё здарылася ўвечары 18 кастрычніка. Па вэрсіі Сьледчага камітэту, 25-гадовы мужчына жорстка пабіў сваю чатырохгадовую дачку за тое, што яна яго не паслухалася. Ён трос дзіця, біў рукамі і нагамі. Некалькі разоў кінуў на тахту, а таксама ў сьцяну, пасьля чаго дачка страціла прытомнасьць. Мужчына выклікаў хуткую дапамогу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біў венікам, мухабойкай, папругай. У Зэльве пачаўся суд над бацькам за забойства дачкі
Дзяўчынка самастойна ня дыхала. Лекары спрабавалі яе рэанімаваць, але дзіця так і не прыйшло ў прытомнасьць і памерла ў шпіталі праз два дні.
Абвінавачаны віны не прызнаў.
Яму прызначана пакараньне 25 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я лепей цябе забʼю, адсяджу і выйду». Сьведка расказала, як ейны сужыцель забіваў дачку