Па выніках валютных таргоў 19 сакавіка даляр ЗША каштуе ўжо 2,5414 беларускага рубля.
Гэта абсалютны максымум цаны амэрыканскай валюты. У пачатку 2020 году яна каштавала 2,1036 беларускага рубля.
Эўра вырас у цане на 8 капеек да 2,7640 рубля (у студзені быў 2,3524).
Камэрцыйныя банкі набываюць даляр у сярэднім па 2,55 рубля, а прадаюць па 2,59. Эўра адпаведна 2,77 і 2,80.
Расейскі рубель нязначна, але таксама ўмацаваўся — да 3,1806 за 100 адзінак.
На Маскоўскай біржы курс даляра перавысіў 81 расейскі рубель, эўра каштуе 89 рублёў.
У беларускім валютным кошыку расейскі рубель складае 50%, таму залежнасьць ад ягонага курсу істотная. Астатнюю долю дзеляць даляр і эўра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У сьвеце ўжо эканамічны крызіс»: Што будзе зь беларускай эканомікай на фоне пандэміі каранавірусуБеларускі рубель падае на фоне ваганьняў расейскага рубля адносна асноўных валют, а таксама ў сувязі з падзеньнем цаны на нафту — каціроўкі маркі Brent пасьля абвалу ніжэй за 25 даляраў за барэль падрасьлі да 26-ці.