Падзеі 19 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
19 сакавіка 2006 году ў Беларусі прайшлі трэція прэзыдэнцкія выбары, у выніку якіх уладу захаваў Аляксандр Лукашэнка. Вынікі выбараў сталі прычынай тыднёвай акцыі пратэсту, якая атрымала назву Плошчы-2006.
Таксама ў гэты дзень
1918 — Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.
1958 — у Страсбургу адкрылася першае паседжаньне Эўрапарлямэнту.
1982 — пачатак Фалклэндзкага канфлікту паміж Аргентынай і Вялікай Брытаніяй.
2003 — пачалася вайна ў Іраку.
У гэты дзень нарадзіліся
1612 — Соф'я Слуцкая, княгіня, праваслаўная сьвятая.
1895 — Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч.
1921 — прафэсар Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.
1931 — прафэсар Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнаўца і гісторык літаратуры.
У памяці
1887 — памёр Юзэф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня.