Блізкі да прэзыдэнцкай адміністрацыі тэлеграм-канал «Пул Первого» даў дадатковыя падрабязнасьці нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і ураду 17 сакавіка.
Адным з пытаньняў парадку дня значылася сытуацыя з распаўсюдам каранавірусу ў Беларусі.
«Прэзыдэнту сталі паступаць хоць і слабыя, але сыгналы: у крамах паніка і ажыятаж, — піша тэлеграм-канал са спасылкай на крыніцы ў Савеце Міністраў. — Імгненна была падключаная „цяжкая артылерыя“: Качанава, Сергеенка, Анфімаў, Сівак. Глябальных рэйдаў не арганізоўвалі, кажуць, гандаль праманіторылі асабіста. Многія сваіх жонак па крамах адправілі. Далажылі: усё спакойна, за рэдкім выключэньнем. Беларусы людзі хоць і запаслівыя, але разумныя. Ды і, ведаючы нашага „першага“, у крамах дакладна ўсё будзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма мукі, мыла, кансэрваў». Беларускі з Польшчы пра змаганьне краіны з каранавірусамПаводле рэсурсу, міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік пастаянна на сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам, штодня робіць па некалькі тэлефонных дакладаў. На ведамства ўсклалі асноўныя паўнамоцтвы — найперш лячыць, але і інфармаваць грамадзтва.
«Не чапайце Міністэрства аховы здароўя, яны ведаюць, што рабіць», — распарадзіўся падчас нарады Лукашэнка.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ