Заснавальнікі «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда і Мікалай Халезін паведамілі праз сацыяльныя сеткі, што прынялі рашэньне прыпыніць дзейнасьць у публічнай прасторы.
Усіх супрацоўнікаў тэатру яны адправілі ў карантын.
«Гэта прадыктавана нашым клопатам пра здароўе чальцоў калектыву і нашых гледачоў. Творчы склад тэатру працягне пастаянную працу онлайн над распрацоўкай новых праектаў, пра якія пазьней мы паведамім публічна», — гаворыцца ў звароце.
Інфармацыю аб аднаўленьні паўнавартаснага фармату працы і новых праектаў Каляда і Халезін параілі шукаць пазьней у сацыяльных сетках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цэлыя пакаленьні людзей цягнуць у «новы райх». Халезін пра спэктакль аб страшнай будучыні Беларусі