Кампаніі, якія валодаюць сацыяльнымі сеткамі YouTube, Facebook і Twitter, папярэдзілі, што ў гэтыя дні могуць памылкова выдаляць за парушэньні правілаў больш відэа і допісаў, чым звычайна. Як паведамляе Reuters, у той час як офісы пусьцеюць падчас пандэміі новага каранавірусу, уладальнікі сацсетак пакладаюцца на праграмы штучнага інтэлекту, якія вызначаюць парушэньні.
Кампанія Google, якая валодае YouTube, паведаміла пра такі падыход у сваім афіцыйным блогу. Там адзначаецца, што праграмы штучнага інтэлекту менш дакладныя за людзей у вызначэньні праблемных матэрыялаў, і гэта прыводзіць да памылак. Кампанія дадала, што «час на апэляцыю супраць гэтых рашэньняў можа падоўжыцца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выйшла беларускамоўная вэрсія мабільнай праграмы для цяжарных StorkFacebook паведаміў, што працуе з фірмамі-партнэрамі, каб адпусьціць з офісаў на нявызначаны час, з захаваньнем аплаты, усіх працаўнікоў, якія правяраюць зьмест праблемных матэрыялаў. «У выніку мы можам пабачыць даўжэйшы час на рэагаваньне і больш памылак».
Twitter таксама абвясьціў, што будзе больш карыстацца аўтаматызаванай мадэрацыяй, але паабяцаў, што ня будзе баніць карыстальнікаў без удзелу людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як намі маніпулююць. Хто і навошта?На мінулым тыдні кампаніі, якія валодаюць сацсеткамі, трапілі пад крытыку за загад такім людзям працягнуць працу ў офісах. Кампаніі тлумачылі гэта адсутнасьцю тэхналёгіі, якая б забясьпечыла эфэктыўную мадэрацыю з дому.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ