Свае межы ўрэшце закрыла і Нямеччына

На нямецка-аўстрыйскай мяжы 16 сакавіка 2020 году

Нямеччына адной з апошніх краінаў Эўразьвязу закрыла свае межы, каб стрымаць пашырэньне каранавірусу.

Межы з Францыяй, Аўстрыяй і Швайцарыяй былі закрытыя раніцай у панядзелак. Выключэньне зроблена для камэрцыйных перавозак.

Нямеччына даўжэйшы час спрабавала трымаць межы адкрытымі і імкнулася надалей выконваць шэнгенскія пагадненьні аб свабодным руху паміж эўрапейскімі краінамі.

Адкрытымі застануцца пакуль што толькі нямецка-бэльгійская і нямецка-нідэрляндзкая межы.

Тым часам улады фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг найбліжэйшымі днямі ўвядуць забарону на пасажырскія авіязносіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лічыце, што вы на вайне», — пандэмія ў Італіі, Нямеччыне і Чэхіі вачыма беларускіх лекарак

У панядзелак у Нямеччыне закрыліся школы. У мінулыя выходныя ў Бэрліне зачынілі свае дзьверы ўсе клюбы, бары і фітнэс-цэнтры. У краіне забароненыя публічныя захады.

На сёньня ў Нямеччыне зафіксавана амаль 5 000 выпадкаў захворваньня на каранавірус. 12 чалавек памерлі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус. У сьвеце памерлі ўжо звыш 6500 чалавек