Амэрыканец закупіў 17,700 бутэлек антысэптыку, каб перапрадаць. Супраць яго пачалі расьсьледаваньне

Супраць амэрыканца, які закупіў 17,700 бутэлек антысэптыку для рук, каб перапрадаць іх на онлайн-плятформе Amazon, пачалі расьсьледаваньне.

Як паведамляе Бі-бі-сі, гандлёвыя онлайн-плятформы пачалі змагацца з тымі, хто перапрадае па завышаных цэнах тавары, патрэбныя падчас эпідэміі каранавірусу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Мэт Колвін расказаў выданьню The New York Times, што ад 1 сакавіка, калі пацьвердзілі першую сьмерць ад каранавірусу ў ЗША, яны з братам аб’ехалі ўвесь штат Тэнэсі і скупілі ўвесь антысэптык для рук, які толькі маглі. Пасьля гэтага Колвін выставіў антысэптык на продаж на Amazon, прадаўшы некаторыя бутэлькі ажно за $70.

Паводле The New York Times, пракурор штату Тэнэсі пачаў супраць Колвіна расьсьледаваньне за спэкуляцыю.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ