«У сувязі з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак з прычыны сытуацыі з каранавірусам авіякампанія „Белавія“ прыпыняе палёты ў Кішынёў з 17 да 31 сакавіка, Рыгу — з 17 сакавіка да 14 красавіка», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.
Вяртаньне сродкаў або зьмена даты вылету ажыцьцяўляюцца да 31 сьнежня. Такім чынам, пасажыр мае некалькі месяцаў абдумаць, калі ён хоча ляцець па наяўным квітку наступны раз, адзначаюць у кампаніі.
На гэты момант цалкам або часткова адмененыя рэйсы «Белавія» ў Азэрбайджан, Армэнію, Бэльгію, Вялікую Брытанію, Вугоршчыну, Грузію, Ізраіль, Італію, Казахстан, Кіпр, Латвію, Літву, Малдову, Нямеччыну, Польшчу, Расею, Сэрбію, Туркмэністан, Украіну, Швайцарыю, Швэцыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхію, Эстонію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белавія» скасавала шмат рэйсаў праз каранавірусПадрабязная інфармацыя аб скасаваных рэйсах публікуецца на сайце авіякампаніі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ