Мэдыкі кажуць, што 75-гадовы пацыент меў двухбаковае запаленьне лёгкіх і памёр неўзабаве пасьля шпіталізацыі.
У цэнтральным шпіталі Паўднёвага Пэшту ў сталіцы Вугоршчыны 15 сакавіка з прычыны COVID-19 памёр 75-гадовы пацыент. Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, сьмерць хворага наступіла ў выніку двухбаковага запаленьня лёгкіх, мэдыкі сталічнага шпіталя адзначылі, што пажылы мужчына памёр неўзабаве пасьля шпіталізацыі.
Гэта першы сьмяротны выпадак у Вугоршчыне з часу эпідэміі каранавірусу, якая пачалася ў гэтай краіне 4 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна закрывае мяжу для іншаземцаў. Ад каранавірусу там памерла жанчына11 дзён таму сымптомы каранавірусу ў Будапэшце выявілі ў двух студэнтаў, грамадзян Ірану, якія вучацца ў двух сталічных унівэрсытэтах. Паводле стану на 15 сакавіка зафіксавана 32 хворых на новую вірусную хваробу, 159 чалавек застаюцца на карантыне, да гэтага часу праведзена 1236 тэстаў на выяўленьне каранавірусу. Адзін пацыент выздаравеў.
11 сакавіка ўрад абвясьціў у Вугоршчыне надзвычайнае становішча. У сьпісе тэрміновых захадаў — абмежаваньне ўезду ў Вугоршчыну, закрыцьцё ВНУ, дзіцячых садкоў, пераход на дыстанцыйнае навучаньне ў школах, забарона масавых мерапрыемстваў у закрытых памяшканьнях з удзелам больш за 100 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы зафіксавалі першую сьмерць ад каранавірусуВугорцы інтэнсіўна скупляюць прадукты працяглага захоўваньня, але панікі няма, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода. У продажы не хапае ахоўных масак і сродкаў дэзынфэкцыі. Установы гандлю і прадпрыемствы працуюць у звычайным рэжыме. Грамадзкі транспарт таксама працуе без абмежаваньняў.
15 сакавіка ў Вугоршчыне нацыянальнае сьвята — 172-я гадавіна вызваленчай рэвалюцыі 1848-48 гадоў, аднак вулічныя святкаваньні гэтага дня ўлады адмянілі.