Амэрыканскі прамысловы індэкс Dow Jones вырас на 9,4% пры закрыцьці таргоў 13 сакавіка. Гэта найбольшы пад'ём ад кастрычніка 2008 году.
Аднак напярэдадні Dow Jones упаў на 9,99%, што стала найбольшым падзеньнем пасьля «чорнага панядзелка» 1987 году.
На цяперашні пад'ём назад паўплывала абвяшчэньне прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам новых мераў па змаганьні з эпідэміяй каранавіруснай інфэкцыі COVID-19. Трамп увёў надзвычайнае становішча паводле Закону Стафарда 1988 году, які дазваляе Фэдэральнаму агенцтву ў надзвычайных сытуацыях выдаткоўваць фінансы ўрадам штатаў і мясцовым уладам, а таксама дасылаць каманды дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп абвясьціў надзвычайнае становішча ў ЗША ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі