Украіна закрывае мяжу для іншаземцаў. Ад каранавірусу там памерла жанчына

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў

Украіна закрые мяжу для іншаземцаў праз 48 гадзін, заявіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксей Данілаў.

УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Паводле яго, гэтая забарона будзе дзейнічаць два тыдні.

На прэсавай канфэрэнцыі пацьвердзілі, што сёньня здарылася першая сьмерць ад COVID-19 ва Ўкраіне — памерла 71-гадовая жанчына, якая нядаўна наведвала Польшчу.

Пры гэтым ва Ўкраіне афіцыйна пацьверджана толькі тры выпадкі новага каранавірусу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус: Беларусь ня будзе закрываць межы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус: Чэхія закрыла свае межы

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ