Усе рэгіянальныя заканадаўчыя сходы Расеі падтрымалі законапраект аб папраўках у Канстытуцыю Расейскай Фэдэрацыі. На гэта рэгіянальныя парлямэнты патрабавалі ўсяго два дні, і гэта рэкордны тэрмін.
Падчас папярэдніх зьмяненьняў расейскай Канстытуцыі, у 2008 і 2014 гадах, працэс займаў ня менш за два тыдні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нашая перавага ня нафта і газ, а Пуцін». Сьпікер Дзярждумы Расеі заклікаў абараніць прэзыдэнта і ЦерашковуЦяперашнія зьмены ў Канстытуцыю, у прыватнасьці, дазваляюць прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну абнуліць свае прэзыдэнцкія тэрміны і зноў балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Пакет паправак у расейскі асноўны закон пасьля таго, як яго падпіша Пуцін, павінен будзе прайсьці праверку на канстытуцыйнасьць. Паколькі парадак такой праверкі законам не ўстаноўлены, Канстытуцыйны суд Расеі мае вызначыць працэдуру самастойна і разгледзець папраўкі ў закрытым рэжыме.