У Польшчы зафіксавалі першы сьмяротны выпадак ад захворваньня на каранавірус. Першай ахвярай хваробы стала 57-гадовая жанчына, якая праходзіла лячэньне ў Познані. Пра гэта паведаміў намесьнік мэра Познані Енджэй Салярскі, перадае Польскае радыё.
«Да гэтага часу ў нас зафіксаваныя два выпадкі заражэньня, адзін пацыент памёр. Лекар ужо паведаміў пра гэта сям’і нябожчыцы. Астатнія два пацыенты пачуваюцца добра. У той жа час пад наглядам лекараў знаходзяцца 16 чалавек», — сказаў намесьнік мэра Познані.
Нагадаем, на сёньня ў Польшчы выяўлена 47 выпадкаў захворваньня каранавіруснай інфэкцыяй. За апошнія содні было зарэгістравана 16 новых выпадкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найстарэйшая хворая на COVID-19 паправілася. Ёй 103 гады