Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў у сераду, што Злучаныя Штаты прыпыняць на месяц допуск у ЗША візытэраў з Эўропы. Выключэньне зробяць для Вялікай Брытаніі.
Гэтая забарона ўступіць у сілу ў пятніцу апоўначы. Прычына — хуткі распаўсюд каранавірусу ў Эўропе ўяўляе пагрозу для ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп: ЗША прыпыняюць допуск у краіну візытэраў з ЭўропыВось некалькі важных фактаў пра ўплыў забароны на авіязносіны.
1. На рынку пералётаў паміж Эўразьвязам і ЗША працуе 40 авіякампаніяў.
2. Штодзённа паміж кантынэнтамі адбываецца 560 рэйсаў.
3. За дзень згаданыя авіякампаніі могуць перамясьціць да 160 000 пасажыраў.
4. За 30 наступных дзён паміж Эўразьвязам і ЗША магло б адбыцца 17 000 рэйсаў. Імі маглі б скарыстацца 4, 8 млн пасажыраў.
5. Найбуйнейшым эўрапейскім авіяперавозчыкам зьяўляецца кампанія Lufthansa. Ён выконвае каля 60% эўрапейскіх пералётаў.
6. За ёй ідзе кампанія Air France. На яе долю выпадае каля 37% пералётаў у дзень.
7. У ЗША ад прыпыненьня злучэньня найбольш могуць пацярпець тры авіякампаніі:
- American Airlines
- Delta Air Lines
- United Airlines