Заканадаўчыя сходы больш як дзьвюх трацінаў расейскіх рэгіёнаў у чацьвер, 12 сакавіка, прынялі рашэньне падтрымаць прапанаваны закон аб зьменах у Канстытуцыі Расеі.
Абмеркаваньні прайшлі ў 62 з 85 суб’ектаў фэдэрацыі, пры гэтым 57 рэгіёнаў — неабходны мінімум, які дазваляе накіраваць закон у Канстытуцыйны суд для праверкі палажэньняў, якія пакуль не ўступілі ў сілу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Пуцін выбраў такі мудрагелісты шлях захаваньня ўлады? Тлумачаць расейскія экспэртыЗакон на ўзроўні Канстытуцыі Расіі замацоўвае абмежаваньні для найвышэйшых службовых асобаў, пашырае паўнамоцтвы парлямэнту, вызначае сацыяльныя гарантыі і прыярытэт нацыянальнага заканадаўства над міжнароднымі дамовамі.
У Канстытуцыю дададзена згадка Бога і расейскай мовы як мовы дзяржаватворчага народу. Папраўкі ўводзяць забарону на дзеяньні дзеля адчужэньня часткі тэрыторыі Расеі, а таксама на заклікі да гэтага.