Дзярждума Расеі сераду прыняла ў трэцім, канчатковым чытаньні ўнесены Ўладзімірам Пуціным закон аб папраўцы да расейскай Канстытуцыі.
За прыняцьце прагаласавала 383 дэпутаты, 43 устрымаліся, супраць галасоў не было.
Пасьля таго, як папраўкі ўхваліць верхняя палата расейскага парлямэнту, мяркуецца правесьці агульнарасейскае галасаваньне. Яго прызначылі на 22 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці Пуцін назаўсёды і пры чым тут Беларусь? Карбалевіч разьбірае абнуленьне ў КрамліШто ў папраўках
- Сярод паправак — выключэньне словы «запар» у дачыненьні да двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў, якія можа займаць адна і тая ж асоба.
- Акрамя таго, прынялі папраўку, унесеную дэпутаткай Валянцінай Церашковай, пра абнуленьне папярэдніх прэзыдэнцкіх тэрмінаў. Такім чынам, асоба, якая раней займала пасаду прэзыдэнта два разы запар, зможа зноў стаць кандыдатам у прэзыдэнты.
- Папраўкі таксама прадугледжваюць, што экс-прэзыдэнт зможа атрымаць пажыцьцёвы статус сэнатара.
- Прэзыдэнт у Канстытуцыі атрымлівае права ажыцьцяўляць агульнае кіраваньне ўрадам РФ, ён таксама мае права старшыняваць на пасяджэньнях кабінэта міністраў.
- У Канстытуцыі дзякуючы папраўцы, унесенай Пуціным, зьявіцца згадка пра Бога.
Усяго ў закон прынялі 390 паправак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнку меркавалі зрабіць пераемнікам Ельцына