Ад 60 да 70 адсоткаў людзей у Нямеччыне будуць заражаныя каранавірусам, заявіла канцлерка ФРГ Ангела Мэркель, якую цытуюць мясцовыя СМІ.
На сустрэчы з палітыкамі ХДС нямецкая канцлерка выказалася за прыняцьце цьвёрдых крокаў, якія б паспрыялі ў абмежаваньні распаўсюду каранавіруса. Паводле Мэркель усе неабавязковыя падзеі і мерапрыемствы павінны быць скасаваныя.
Канцлерка Нямеччыны таксама спаслалася на матчы Бундэслігі, якія прайшлі без публікі.
— Матчы пры пустых трыбунах — ня самае страшнае, што можа здарыцца з нашай краінай, — адзначыла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўнакамандуючы польскай арміі заразіўся каранавірусамЗ ацэнкай Ангелы Мэркель пра колькасьць жыхароў Нямеччыны, якія будуць заражаныя каранавірусам, пагадзіўся міністар аховы здароўя краіны. Ён выказаў меркаваньне, што 80 працэнтаў заражаных вірусам ня будзе ведаць пра інфэкцыю і ня будзе мець сымптомаў хваробы.
На сёньняшні дзень у Нямеччыне было пацьверджана 1307 выпадкаў каранавіруса, у тым ліку два са сьмяротным зыходам.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ