У Магілёве праз каранавірус скасавалі правядзеньне 15-га Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М.@rt.контакт».
Адкрыцьцё форума «М.@rt.контакт-2020» было заплянавана на 21 сакавіка. Аднак Магілёўскі аблвыканкам і арганізацыйны камітэт прынялі рашэньне яго адмяніць: у 9 краінах з 10 адкуль павінны прыехаць тэатральныя калектывы, зарэгістравалі распаўсюд каранавірусу.
Форум адмянілі, каб мінімізаваць рызыкі, заявілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Набытыя квіткі можна здаць у касу Магілёўскага драмтэатру ад 12 сакавіка.
Міжнародны тэатральны форум «М.@rt.контакт-2020» праводзіцца ў Магілёве з 2006 году. Сёлета ў афішы было 24 спэктаклі, 24 тэатраў з 11 краін сьвету.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ