У Беларусі ангельскай мовай валодаюць слаба, але лепш, чым ва Ўкраіне і Расеі

Міжнародны адукацыйны цэнтар навучаньня ангельскай мове Education First рэгулярна публікуе рэйтынг валоданьня ангельскай мовай у сьвеце на падставе апытаньняў у розных краінах.

Паводле стану на 2019 год, у Беларусі ўзровень валоданьня ангельскай застаецца даволі нізкім, ён аднак вышэйшы, чым у суседніх Украіне і Расеі.