У Італіі ад COVID-19 за апошнія суткі памерлі яшчэ 97 чалавек — агульная колькасьць памерлых дасягнула 463. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на італьянскія ўлады.
Агулам у Італіі выяўлена ўжо 9,172 выпадкаў хваробы — за дзень колькасьць выяўленых хворых вырасла на 24%. На сёньня 724 чалавекі з тых, хто захварэў, цалкам выздаравелі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі яшчэ тры станоўчыя вынікі тэсту на каранавірус ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі