9 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы даляр ЗША абнавіў гістарычны максімум: амэрыканская валюта падаражэла адразу на 0,1122 капейкі да 2,3518 беларускага рубля.
Яшчэ больш істотны скачок зрабіў эўра — на 15 капеек, да 2,6750 беларускага. Гэта таксама абсалютны рэкорд, ранейшы быў на ўзроўні 2,5580.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Такога рэзкага падзеньня курсу расейскага рубля не было з 2014 годуНа гэтым фоне таньнее толькі расейскі рубель: мінус 16 капеек да 3,1628 за 100 адзінак. Гэта адбываецца паралельна з падзеньнем цэнаў на нафту.
Пасьля таго, як у канцы мінулага тыдня краіны OPEC не змаглі дамовіцца з Расеяй аб скарачэньні здабычы нафты, сусьветныя цэны абрынуліся на 30%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветныя цэны на нафту абрынуліся на 30%. Гэта самае рэзкае падзеньне з 1991 годуЦана ф’ючэрсаў на нафту Brent адразу пасьля адкрыцьця таргоў упала з 45 да 31 даляра за барэль. Цана нафты WTI зьнізілася на 27% — да 30 даляраў. Расейская нафта Urals каштуе на некалькі даляраў меней за Brent.