У Італіі за апошнія суткі зарэгістравана 133 сьмяротных выпадкаў інфікаваных вірусам COVID-19.
Пра гэта заявілі прадстаўнікі італьянскіх уладаў на рэгулярнай сустрэчы з журналістамі. У Італіі 7375 заражаных, 366 чалавек памерлі, 622 выздаравелі.
У Кітаі дадалося 28 сьмяротных выпадкаў. Гэтая краіна застаецца на першым месцы ў сусьветным статыстычным сьпісе: усяго выпадкаў заражэньня 80 703, сьмяротных зыходаў 3098.
Па колькасьці заражаных на 1 мільён жыхароў першая пазыцыя ў Паўднёвай Карэі, 143 выпадкі. Такія дадзеныя прыводзяцца на міжнародным сайце, дзе абнаўляюцца зьвесткі аб распаўсюджаньні каранавірусу і яго наступствах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі