Блогер Nexta даў вялікае інтэрвію

Your browser doesn’t support HTML5

Сьцяпан Сьвятлоў (Nexta) вядзе самы папулярны ў Беларусі Telegram-канал з аўдыторыяй у 200 тысяч. Яшчэ 340 тысяч падпісантаў мае ў Youtube, дзе разьмяшчае ролікі пра Лукашэнку і сытуацыю ў Беларусі.
Сьцяпан Сьвятлоў (Nexta) вядзе самы папулярны ў Беларусі Telegram-канал з аўдыторыяй у 200 тысяч. Яшчэ 340 тысяч падпісантаў мае ў Youtube, дзе разьмяшчае ролікі пра Лукашэнку і сытуацыю ў Беларусі. Самае пасьпяховае відэа — «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» паглядзелі ўжо больш за 2 мільёны разоў.

У вялікім відэаінтэрвію ў праекце «Морква» Сьцяпан Cьвятлоў расказаў Каці Маркоўскай, як жыве і працуе ў Варшаве, што яго чакае ў выпадку прыезду ў Беларусь, чаму ня лічыць сябе журналістам, колькі зарабляе ў інтэрнэце, як змагаецца з зорнай хваробай і што ў яго з Уладзімерам Чудзянцовым і Раманам Пратасевічам.