На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы даляр зноў абнавіў гістарычны максімум: амэрыканская валюта падаражэла на 0,0039 капейкі — да 2,2396 рубля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму расьце даляр і калі гэта скончыцца. Тлумачым з экспэртамЯшчэ больш істотны скачок зрабіў эўра — адразу на амаль тры капейкі да 2,5178 рубля. Але гэта не рэкорд, найбольшае значэньне было зафіксаванае ў красавіку 2018 году, калі эўрапейскія грошы дасягнулі адзнакі 2,5580 рубля.
На гэтым фоне таньнее толькі расейскі рубель: на 0,0535 капейкі да 3,3215 за 100 адзінак.