Расейская кампанія стварыла робата з тварам Шварцэнэгера. Актор падаў у суд

Кіраўнік кампаніі Promobot Аляксей Южакоў з робатам, які мае твар Арнольда Шварцэнэгера

Галівудзкі актор і былы губэрнатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер падаў у суд на расейскую кампанію Promobot, якая выпусьцілі робата зь яго тварам. Пра гэта паведамляе таблоід TMZ, які азнаёміўся з пазовам.

Актор, які праславіўся выкананьнем ролі робата-забойцы ў фільме Джэймса Кэмэрана «Тэрмінатар», заявіў, што не даваў дазволу на выкарыстаньне свайго іміджу, і запатрабаваў выплаціць яму 10 мільёнаў даляраў кампэнсацыі.

Прадстаўніца кампаніі заявіла радыёстанцыі «Говорит Москва», што кампанія Promobot яшчэ не атрымала пазову, але спыніць выкарыстаньне робата са зьнешнасьцю Шварцэнэгера. Ён будзе ўтылізаваны.