Расея паскоранымі тэмпамі ўмацоўвае свае ваенныя пазыцыі ў Сырыі напярэдадні перамоваў Уладзіміра Пуціна з Рэджэпам Эрдаганам, якія пройдуць у Маскве ў чацьвер 5 сакавіка, паведамляе Reuters, спасылаючыся на інфармацыю аб перамяшчэньні марскіх і паветраных суднаў.
Агенцтва Reuters прааналізавала дадзеныя сэрвісаў, якія адсочваюць палёты самалётаў і перасоўваньне суднаў у Басфорскім праліве на паўночным захадзе Турэччыны. Высьветлілася, што Расея пачала нарошчваць авіяцыйныя і марскія пастаўкі ў Сырыю з 28 лютага, празь дзень праз пасьля таго, як падчас авіяналёту ў Сырыі былі забітыя 34 турэцкіх вайскоўцаў.
Паводле зьвестак аб суднаходзтве праз Басфор, з 28 лютага Расея накіравала ў бок Сырыі 5 вайсковых караблёў на працягу 6 дзён, хоць афіцыйна было вядома толькі пра два караблі. Гэта значна перавышае звычайныя паказьнікі — 1 або 2 караблі на тыдзень. Адначасова Reuters адзначае прыкметы таго, што Расея ўзмацняе свае пазыцыі ў Сырыі самымі хуткімі тэмпамі, пачынаючы з кастрычніка 2019 году, калі амэрыканскія вайскоўцы выйшлі зь некаторых раёнаў Сырыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп і Эрдаган заклікалі Дамаск, Маскву і Тэгеран спыніць наступ на ІдлібПрэзыдэнты Расеі і Турэччыны Ўладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган дамовіліся аб сустрэчы пасьля ўсплёску напружанасьці ў адносінах паміж дзьвюма краінамі з прычыны сутыкненьняў сырыйскіх урадавых войскаў, якіх падтрымлівае Масква, і паўстанцаў, якія зьяўляюцца саюзьнікамі Анкары.
У выніку баявых дзеяньняў паўстала пагроза прамога сутыкненьня турэцкіх і расейскіх вайскоўцаў, якія дзейнічаюць у непасрэднай блізкасьці ад бакоў, якія ваююць. Эрдаган спадзяецца, што перамовы прывядуць да спыненьня агню ў Ідлібе.