Кіраўнік Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура заклікаў жанчын мець па 6 дзяцей «на карысьць краіны», паведамляе Бі-бі-сі.
Выступаючы па тэлевізіі на імпрэзе ў падтрымку пляну па ахове жаночага здароўя Мадура скзаў, што жанчынам варта «нараджаць і нараджаць». Пры гэтым у Вэнэсуэле працягваецца эканамічны крызіс, які прывёў да недахопу харчоў і лекаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея надрукуе пятую частку ўсіх наяўных у Вэнэсуэле грошайПаводле агенцтва ААН для дапамогі дзецям, ЮНІСЭФ, паміж 2013 і 2018 годам 13% вэнэсуэльскіх дзяцей ня мелі патрэбнага харчаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мадура пойдзе па трупах», — вэнэсуэльскі рэжысэр пра саюзьніка Лукашэнкі