На Старым замку ў Горадні паставілі новы купал. ФОТА

Уязная брама Старога замка ў Горадні

Купал на ўязную браму горадзенскага Старога замку паднялі 4 сакавіка.

У вышыню ён сягае 8 мэтраў. Драўляны каркас купалу абшыты медзьдзю і пакрыты слоем волава. З часам мэтал мусіць пацямнець. Пазьней на яго ўсталююць сьпічак. Форма купалу цягам працэсу рэканструкцыі выклікала спрэчкі і абмеркаваньні. Разгляданыя варыянты былі падобныя да «гарбуза», «цыбуліны», «мячыка»; нейкі — круглейшы, іншы больш пляскаты. Такія азначэньні гучалі падчас дыскусіяў.

Цяперашнюю форму стварылі ў выніку абʼяднаньня варыянту навуковага кіраўніка Старога замку Ўладзімера Бачкова і польскага навукоўца з Уроцлава Зыгмунта Луневіча, які займаецца купаламі і пісаў доктарскую працу пра іх.

Цяпер заканчваецца першая чарга рэканструкцыі Старога замку ў Горадні. Неўзабаве пачнецца другая — аднаўленьне каралеўскага палацу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Форма ня самая лепшая». Старому замку ў Горадні прымералі новы купал. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні руіны адной з найстарэйшых у Вялікім Княстве Літоўскім цэркваў перанясуць у іншае месца. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як будзе выглядаць адноўленая Княская вежа ў Крэве, калі на яе знойдуцца грошы. ФОТА