Выбары-90: БНФ бярэ тэлебачаньне

Мітынгтоўцы перад будынкам тэлебачаньня, люты 1990, фота Ул.Сапагова (крыніца - vytoki.net)

4 сакавіка 1990 адбыўся першы тур выбараў у Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць Незалежнасьць.

Сьцісла:

  • Выбары адбываліся паводле Закону, распрацаваным ЦК Кампартыі Беларусі.
  • У сярэднім, на адно месца па акругах прэтэндавала 5,7 кандыдатаў.
  • Праграма БНФ прадугледжвала дасягненьне незалежнасьці, ліквідацыю наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, спыненьне манаполіі КПСС на ўладу, прыватную ўласнасьць на зямлю.
  • Фракцыя БНФ складала толькі 8% ад усяго дэпутацкага корпусу.
  • Абраны пры камуністычнай уладзе Вярхоўны Савет 27 ліпеня 1990 прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце, а 25 жніўня 1991 абвясьціў незалежнасьць Беларусі.