«Газпром» ажно на 40% «Газпром» зьнізіў цэны на газ для Баўгарыі, — заявіў прэм’ер-міністар Баўгарыі Бойка Барысаў у аўторак на прэс-канфэрэнцыі.
Неўзабаве пасьля гэтага баўгарскія газавікі абвясьцілі, што папросяць рэгулятара рынку энэргетыкі зьнізіць цэны на газ для хатніх гаспадарак. Зьніжэньне павінна ўвайсьці з красавіка, але пачне дзейнічаць мінулай датай — з 5 жніўня 2019 году.
Расейская кампанія пацьвердзіла зьніжэньне цэнаў для Баўгарыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь і Расея дамовіліся пра цану газу да 2021 годуБаўгарскі прэмʼер-міністар заявіў, што рашэньне «Газпрому» стала «сымбалічным падарункам» у памяць аб 142-й гадавіне вызваленьня Баўгарыі Расеяй падчас вайны з Турцыяй у 1878 г. Гэтая дата адзначаецца акурат сёньня.
Але папраўдзе гэта Эўракамісія дапамагла Баўгарыі настолькі скараціць выдаткі на імпарт газу з Расеі. Тры тыдні таму баўгарская газавая кампанія «Булгаргаз» афіцыйна абвясьціла, што завяршае перамовы з «Газпромам» аб зьніжэньні цэнаў на газ. Баўгарыя прыгразіла «Газпрому» аднаўленьнем у Эўракамісіі антыманапольнай справы, калі той не пагодзіцца са зьніжкамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША: Расея ня мае тэхналёгіяў, каб дабудаваць «Паўночны паток — 2»Расейскае выданьне «Коммерсант» пісала, што «Газпром» прыняў рашэньне пастаўляць Баўгарыі газ за цану, залежную ад цэнаў на галяндзкай энэргетычнай біржы TTF, значна ніжэйшых за ранейшыя цэны на газ, і ў залежнасьці ад цэн на нафту.
Згодна з ранейшым кантрактам у сакавіку Баўгарыя мусіла заплаціць 265 даляраў ЗША за 1000 м3 расейскага газу, у той час як на біржы TTF гэтая колькасьць газу каштуе каля 110-130 далараў. Менавіта таму аналітыкі ў Расеі прагназуюць, што цана на газ для Баўгарыі ўпадзе да адзнакі 140 даляраў за 1000 м3 сыравіны.