Арына Сабаленка выйграла турнір Qatar Total Open

Найлепшая беларуская тэнісістка выйграла першы ў сёлетнім сэзоне тэнісны тытул, перамогшы ў фінале турніру Qatar Total Open чэскую тэнісістку Пэтру Квітаву (11-е месца ў сусьветным рэйтынгу) 6:3, 6:3.

На шляху да фіналу Арына Сабаленка перамагла эстонку Анэт Контавэйт (22-я ракетка сьвету), Марыю Сакары з Грэцыі (20), кітаянку Чжэн Сайсай (37), расейску Сьвятлану Кузьняцову (46).

Гэтая перамога прынесла беларускай тэнісістцы $ 605 000 прызавых і дазволіла перамясьціцца ў сусьветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі WTA з 13-га на 11-е месца.

Гэта шосты тытул у кар’еры 21-гадовай тэнісісткі зь Менску.