МНС разгарнула намёты ў двары Менскага інфэкцыйнага шпіталя

Як патлумачыла прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Бородун, гэта дзеяньне «на магчымую пэрспэктыву».

«Санітарна-эпідэміялагічныя нормы абавязваюць нас забясьпечваць захады бясьпекі асабістага складу. Гэта трэба і для правільнай экіпіроўкі мэдычнага пэрсаналу і пазьменнай працы ў выпадку паступленьня пацыентаў, у тым ліку ў аддзяленьне інтэнсіўнай тэрапіі», — адзначыла яна.

Пакуль такіх пацыентаў няма, але мэдыкі павінны быць гатовыя, падкрэсьліла Юлія Бородун, бо менавіта на іх кладзецца дадатковая адказнасьць ў дакладным выкананьні проціэпідэмічных мерапрыемстваў, паведамляе БелаПАН.