Сусьветная арганізацыя здароўя павысіла да «вельмі высокага» (very high) узровень пагрозы глябальнага распаўсюду каранавірусу.
Агулам да гэтага часу зафіксавана 83 тысячы выпадкаў заражэньня каранавірусам COVID-19 у больш чым 50 краінах. Улады Кітаю заяўляюць, што тэмпы распаўсюду эпідэміі зьніжаюцца. Аднак ва ўмовах карантыну ў Кітаі апынуліся 50 мільёнаў чалавек. Найбольш буйныя пасьля Кітаю агмяні каранавірусу знаходзяцца ў Паўднёвай Карэі, Іране і Італіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як засьцерагчыся ад каранавірусу. Парады Сусьветнай арганізацыі здароўяУ пятніцу, 28 лютага, стала вядома, што выпадкі заражэньня каранавірусам былі зарэгістраваныя ў Нігерыі і Мэксыцы.
Паводлке зьвестак Пэрсыдзкай службы BBC, ня менш за 210 пацыентаў памерлі з Іране, што значна вышэй афіцыйных дадзеных Тэгерана, згодна зь якімі сьмяротных выпадкаў — 34.
Ахвярай новай інфэкцыі стаў першы брытанец — ён знаходзіўся ў карантыне на борце круізнага ляйнэра Diamond Princess, прышвартаванага ў Японіі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ