Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 28 лютага пагаварыў па тэлефоне з прэзыдэнтам Турэччыны Рэджэпам Эрдаганам у сувязі з гібельлю дзясяткаў турэцкіх вайскоўцаў у Сырыі.
Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі, спасылаючыся на заяву Белага дому.
«Абодва лідэры пагадзіліся, што сырыйскі рэжым, Расея і іранскі рэжым павінны спыніць сваё наступленьне, перш чым загіне і будзе перамешчана яшчэ больш нявінных мірных жыхароў», — гаворыцца ў заяве.
У выніку авіяўдару ў сырыйскай правінцыі Ідліб 27 лютага загінулі 33 турэцкіх вайскоўцаў. Паводле Анкары, удар нанесьлі сырыйскія ўрадавыя сілы, аднак у апошнія тыдні большасьць авіяўдараў ў рэгіёне праводзілі расейскія зьнішчальнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Турэччына заявіла аб ударах у адказ на сьмерць сваіх вайскоўцаў у СырыіСілы прэзыдэнта Сырыі Башара Асада пры паветранай падтрымцы Расеі вядуць наступ у правінцыі Ідліб, якая зьяўляецца апошняй апорай паўстанцаў. За апошнія тры месяцы праз эскаляцыю гвалту ў гэтым рэгіёне амаль мільён чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы, што прывяло да гуманітарным крызысу на мяжы з Турцыяй.
Анкара папрасіла ЗША даставіць ракеты Patriot для абароны турэцкіх вайскоўцаў і заклікала NATO забясьпечыць усталяваньне беспалётнай зоны, каб абараніць тры мільёны мірных жыхароў ў правінцыі Ідліб.