Перад наступнымі таргамі Беларускай валютна-фондавай біржы, якія адбудуцца ўжо вясной, курс рубля чарговы раз абнавіў гістарычны рэкорд.
28 лютага даляр вырас на 0,0051 капейкі да 2,2391 рубля. За дзень да таго было 2,2340.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму расьце даляр і калі гэта скончыцца. Тлумачым з экспэртамЭўра таксама падскочыў, прычым адразу на 2,6 капейкі — да 2,4672. Але гэта не максымальнае значэньне, два гады таму курс сягаў за 2,5.
Як і ў ранейшыя дні, працягвае страчваць пазыцыі расейскі рубель — апусціўся на 0,0619 капейкі да 3,3406 за 100 адзінак.