Аляксандар Лукашэнка патрабуе «выпальваць калёным жалезам» факты нясвоечасовай выплаты заробкаў. Пра гэта ён заявіў на VIII зьездзе Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
«Тое, што чалавек зарабіў, павінна быць яму выплачана безумоўна», — цытуе Лукашэнку БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржкантроль ня выявіў сурʼёзных парушэньняў пры налічэньні заробку бюджэтнікамЁн таксама пацьвердзіў задачу росту заробкаў настаўнікаў і лекараў да 100% і 150% адпаведна ад сярэдняй па краіне.
«У чацьвёртым квартале мінулага году мы дасягнулі ўзроўню заробку бюджэтнікаў, не ніжэйшага за 80% ад узроўню па краіне. На 2020 год пастаўлена дакладная задача захаваць гэтыя паказьнікі. Заробак настаўніка павінен дасягнуць 100% ад сярэдняга па краіне, лекара — 150%», — падкрэсьліў Лукашэнка, папярэдзіўшы чыноўнікаў аб недапушчальнасьці праблемаў пры пераходзе на новую сыстэму аплаты працы ў бюджэтнай сфэры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінус 60 даляраў. Сярэдні заробак у студзені ўпаў на амаль 10%Паводле яго, важна надзейна абараніць тых, хто добрасумленна працуе на прадпрыемствах і ў арганізацыях, але адначасова Лукашэнка нагадаў пра ролю прафсаюзаў у супрацьдзеяньні адваротным фактам.