24-гадовы жыхар Іркуцку Дзьмітрый Харчанка памёр пасьля таго, як заснуў у таксі, а паліцыянты ўжылі да яго электрашокер, каб пабудзіць.
Інцыдэнт адбыўся 15 лютага, але шырока вядома пра яго стала сёньня, 27 лютага, пасьля выступу гарадзкога дэпутата Аляксандра Квасава. Яго цытуе агенцтва «Інтэрфакс».
Паводле слоў дэпутата, пацярпелы заснуў у таксі паміж трыма і чатырма гадзінамі раніцы. Кіроўца ня змог яго пабудзіць і папрасіў зрабіць гэта супрацоўнікаў паліцыі. Тыя вырашылі прывесьці пасажыра ў прытомнасьць з дапамогай электрошокера, — настойваюць у мясцовым упраўленьні МУС.
Паліцыянты звольненыя, супраць іх заведзена крымінальная справа аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Ім пагражае да 10 гадоў зьняволеньня. Маці загінулага паведаміла ў Фэйсбуку, што паліцэйскія арыштаваныя.
Справы аб арышце двух супрацоўнікаў паліцыі ёсьць у картатэцы Кастрычніцкага раённага суду Іркуцку.