Першы выпадак інфікаваньня новым каранавірусам дыягнаставалі ў Паўднёвай Амэрыцы. Пра гэта паведамляе ВВС. Інфікаваны — гэта грамадзянін Бразыліі, які вярнуўся з Італіі.
Адзначаецца, што 61-гадовы мужчына наведваў Італію ў разгар сэзону карнавалаў, калі туды падарожнічаюць мільёны турыстаў. Для канчатковага пацьверджаньня адбудзецца паўторны тэст на каранавірус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірус упершыню зафіксаваны ў Аўстрыі, Швайцарыі, Харватыі і РумынііПа дадзеных Цэнтра сыстэмных дасьледаваньняў пры Ўнівэрсытэце Джона Гопкінса, па стане на 26 лютага колькасьць выпадкаў заражэньня новым каранавірусам дасягнула 81 002 чалавек. 2762 - памерлі. Пры гэтым больш за 30 000 ачунялі. У Беларусі ніводнага выпадку каранавіруса не зафіксавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША пачалі тэставаць вакцыну ад каранавірусу на людзях