Падзеі 27 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
27 лютага 2015 году ў Маскве быў забіты расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў.
Таксама ў гэты дзень
1612 — пачала працу друкарня ў Любчы пад Наваградкам. Усяго яна выпусьціла больш за 80 кніжак па-лацінску і па-польску.
1919 — была ўтвораная Літоўска-Беларуская ССР.
1933 — адбыўся пажар бэрлінскім Райхстагу.
1991 — прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы абвясьціў пра тое, што «Кувэйт вызвалены».
У гэты дзень нарадзіліся
1734 — Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1888 — Яўхім Бялевіч, дзяяч нацыянальнага руху, міністар юстыцыі і фінансаў у Народным сакратарыяце — першым урадзе БНР.
1902 — Джон Стэйнбэк, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі.
1903 — Міхась Явар, беларускі паэт.
1906 — Рыта Млодак, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.
У памяці
1735 — памёр Джон Арбэтнот, ангельскі навуковец і пісьменьнік-сатырык.
1976 — Кальман Калачай, вугорскі паэт і перакладчык на эспэранта,
1939 — у Менску быў расстраляны Васіль Шчарбакоў, беларускі гісторык.