Дзяржкантроль ня выявіў сурʼёзных парушэньняў пры налічэньні заробку бюджэтнікам

Ілюстрацыйнае фота

Камітэт дзяржаўнага кантролю пасьля ўвядзеньня новай сыстэмы аплаты працы бюджэтнікаў ня выявіў сурʼёзных парушэньняў, піша БелТА.

Што сказалі ў дзяржкантролі?

Усталявалі толькі «нязначныя адхіленьні памераў заробкаў» за студзень і папярэднія месяцы. Гэта патлумачылі недапрацоўкамі супрацоўнікаў бухгалтэрыі і наймальнікаў.

Адзінкавыя факты зьніжэньня заробкаў выявілі ў Гомельскай, Горадзенскай, Віцебскай і Магілёўскай абласьцях. Іх апэратыўна ліквідавалі.

Што важна ведаць пра зьмены заробку бюджэтнікаў?

У лютым работнікі бюджэтнай сфэры пачалі атрымліваць разьліковыя лісткі за студзень, у якіх заробак разьлічаны паводле новых правілаў. У выніку некаторыя атрымалі меншыя заробкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі аклады па 290 рублёў, гэта ўжо сорамна». Якія заробкі атрымліваюць бюджэтнікі па новых правілах