Намесьнік міністра аховы здароўя заразіўся каранавірусам — аналіз пацьвердзіў вірус у яго целе, паведамляе AFP са спасылкай на дарадцу міністра. Агенцтва не паведамляе імя заражанага чальца ўраду.
Інфармацыя зьявілася неўзабаве пасьля таго, як Міністэрства аховы здароўя заклікала праз тэлевізію сваіх грамадзян не пакідаць свае дамы.
— Людзям будзе бясьпечней, калі яны застануцца дома. За апошнія 24 гадзіны былі зарэгістраваныя 34 новыя выпадкі каранавірусу", — сказаў прадстаўнік міністэрства.
Каранавірус 2019-nCoV, ад якога ва ўсім сьвеце загінула ўжо больш за 2700 чалавек, быў выкрыты на Блізкім Усходзе ў апошнія дні. Выпадкі вірусаў былі выяўленыя ў Кувэйце, Амане, Бахрэйне і Іраку — у кожным з выпадкаў пацыенты раней наведвалі Іран.