Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп знаходзіцца зь візытам у Індыі.
Паводле Трампа, ягоная адміністрацыя будзе супрацоўнічаць зь Індыяй і Пакістанам з мэтай поўнага выкаранення тэрарызму ў рэгіёне, паведамляе «Голас Амэрыкі».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў, што яго адміністрацыя будзе рабіць сумесныя антытэрарыстычныя намаганьні з урадамі як Індыі, так і Пакістану, якія не заўсёды знаходзяць паміж сабой агульную мову.
Трамп абвясціў аб тым, што Вашынгтон і Нью-Дэлі дасягнулі пагаднення аб продажы індыйскаму ўраду амэрыканскіх баявых верталётаў і іншага ўзбраеньня на агульную суму каля 3 мільярдаў даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп заявіў, што гатовы падпісаць пагадненьне з талібамі ў выпадку замірэньняПерад прыездам у Індыю прэзыдэнт Трамп сьцьвярджаў, што на гэты раз не чакае буйной гандлёвай угоды паміж дзьвюма краінамі, але ў сваім звароце да жыхароў краіны ў горадзе Ахмадабад кіраўнік Белага дома паабяцаў дасягнуць аднаго з «найбуйнейшых гандлёвых пагадненняў» з Індыяй.
Прэм’ер Індыі Нарэндра Модзі таксама выказаў аптымізм адносна патэнцыйнага развіцця гандлёвых сувязяў і дадаў, што яны будуць распаўсюджвацца не толькі на абарону, але і на такія сферы, як энергетычны сектар і інфармацыйныя тэхналогіі.
Назваўшы дзве дзяржавы «арганічнымі партнэрамі», індыйскі прэм'ер адзначыў, што гандлёвае партнёрства Індыі і ЗША будзе спрыяць міру, прагрэсу і ўмацаваньню бясьпекі ня толькі ў індыйска-ціхаакіянскім рэгіёне, але і ва ўсім свеце.